Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі абласных камітэтаў БРСМ «замінавалі» праз электронную пошту

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава расказала ў Telegram аб паведамленьні пра бомбы, нібыта закладзеныя ў абласных камітэтах БРСМ.

Зьвесткі пра бомбы прыйшлі праз электронную пошту. Колькі камітэтаў «замінавалі», не ўдакладняецца. Але на месцы, аб якіх пісалі, накіравалі сьледчых і сапэраў, ратавальнікаў і мэдыкаў.

Па выніках праверак бомбаў не знайшлі ў Віцебскай, Гомельскай, Горадзенскай, Магілёўскай і Менскай раённых, а таксама ў Менскай гарадзкой арганізацыі

У пачатку году па Беларусі прайшла хваля «фальшывых мінэраў»: за першыя чатыры месяцы былі заведзеныя 19 крымінальных справаў за фальшывае паведамленьне пра небясьпеку, калі за ўвесь папярэдні год такіх было толькі 23.

Праваахоўнікі абавязаныя правяраць любое такое паведамленьне, колькі б не было сумневаў у праўдзівасьці зьвестак. Штораз яны вымушаныя перакрываць доступ людзей у месцы, дзе нібыта ёсьць бомба, а сапэры вымушаныя шукаць выбухоўку, пакуль ня будзе поўнай упэўненасьці ў яе адсутнасьці.

За «заведама непраўдзівае паведамленьне пра небясьпеку» крымінальная адказнасьць надыходзіць з 14 гадоў. Паводле ч.1 арт. 340 КК РБ можа пагражаць штраф, арышт, абмежаваньне волі на тэрмін да 3 гадоў або да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG