Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першую сэрыю «Чарнобылю» ад HBO бясплатна пакажуць па-беларуску ў менскім кінатэатры


У менскім кінатэатры Velcom cinema, што ў гандлёвым цэнтры Dana Mall, 28 чэрвеня пройдзе бясплатны паказ першага эпізоду сэрыялу «Чарнобыль» у перакладзе на беларускую мову.

Запісацца на паказ можна тут, колькасьць месцаў абмежаваная.

Пасьля прэм’еры ўсе пяць эпізодаў сэрыялу можна будзе паглядзець на платным сэрвісе Cinevoka (новым карыстальнікам прапануецца 7 дзён бясплатнага доступу).

«Чарнобыль» ад HBO — мастацкі, а не дакумэнтальны сэрыял, але яго сюжэт даволі блізкі да рэальных падзеяў. Аўтары ўжывалі, сярод іншага, кнігу «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч. Першыя чатыры эпізоды высока ацэненыя крытыкамі і гледачамі — паводле рэйтынгу IMDb, гэта наогул найлепшы сэрыял за ўсе часы.

Сэрвіс VOKA платны ў той частцы, якая тычыцца фільмаў і сэрыялаў, але мае 7 дзён бясплатнай пробнай падпіскі. Раней для Voka пераклалі на беларускую апошні сэзон «Гульні тронаў», агулам у плянах кампаніі агучыць дзясяткі фільмаў.

velcom таксама падтрымлівае праект «Беларускія ўікэнды» — студыя «Кінаконг» пры ўдзеле апэратара перакладае на беларускую мову фільмы для кінатэатраў. Нядаўна ў межах праекту пераклалі клясычны баявік «Тэрмінатар–2», фільм па-беларуску яшчэ паказваюць у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG