Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пазычыць у Эўропе да 110 млн эўра на рамонт трасы М7 Менск — Вільня


Пункт пропуску «Каменны лог» на трасе М7, архіўнае фота

Міністэрства транспарту Беларусі паведаміла аб падтрымцы з боку Савету Міністраў прапановы аб прыцягненьні пазыкі ад Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку на праект ўдасканаленьня транспартнага злучэньня ў краіне.

У прыватнасьці, на рамонт аўтамабільнай дарогі М7 плянуецца пазычыць да 110 млн эўра на 29 гадоў. Міністэрству далі паўнамоцтвы на падпісаньне дамовы.

Траса М7 ідзе зь Менску да Вільні, праходзіць ля Валожына і Ашмянаў. Зь Менску да мяжы зь Літвой па гэтай дарозе каля 140 км, адтуль да Вільні па літоўскай шашы А3 — яшчэ каля 34 км. Уся гэтая дарога ўваходзіць у эўрапейскі маршрут E28, якім можна даехаць да Бэрліна.

Эўрапейскі інвэстыцыйны банк яшчэ ў сьнежні 2017 году ўхваліў праект рэканструкцыі М7 і пункту пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы. Сума з таго часу не зьмянілася.

Беларусь атрымала доступ да працы з Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам пасьля адмены санкцыяў Эўразьвязу. Па сутнасьці, гэта апошні ключавы фінансавы інстытут, які ня быў прадстаўлены ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG