Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дызайнэр Саша Чабатароў намаляваў жартаўлівы лягатып Эўрапейскіх гульняў


Менчукі зьдзівіліся форме такіх шапікаў, якія нядаўна паставілі ля спартовых арэнаў і на Кастрычніцкай плошчы
Менчукі зьдзівіліся форме такіх шапікаў, якія нядаўна паставілі ля спартовых арэнаў і на Кастрычніцкай плошчы

Карыстальнікі байнэту пачалі абмяркоўваць незвычайныя шапікі, якія ўсталёўваюць па Менску да II Эўрапейскіх гульняў.

Многім яны не спадабаліся, некаторыя пабачылі ў іх азіяцкі стыль, не ўласьцівы Беларусі, а некаторыя жартуюць, што гэта шапіто або намёты Ку-клус-клану.

Дызайнэр Саша Чабатароў прапанаваў зрабіць намёты сымбалем гульняў. Ягоная прапанова ў Twitter сабрала тры сотні лайкаў.

Раней Чабатароў ужо публікаваў жартаўлівыя або альтэрнатыўныя лягатыпы і фірмовыя дызайны для беларускіх масавых мерапрыемстваў. Напрыклад, для сьвяткаваньня Дня Волі ў 2019 годзе ён прапанаваў яйка, зь якога вылупляецца чырвоная птушка.

Дызайнэр таксама абурыўся тым, як абмяркоўваюць іншы аспэкт падрыхтоўкі да Эўрапейскіх гульняў: транслітэрацыю на ўказальніках. Некаторыя сьмяюцца з надпісу «HC Arena Sicy» — фармальна транслітэрацыя амаль правільная, але слова «сіці» запазычанае з ангельскай мовы, дзе пішацца як «city», а абрэвіятура «ГЦ» не расшыфраваная для замежнікаў.

Яшчэ адзін элемэнт падрыхтоўкі да гульняў крытыкаваў Аляксандар Лукашэнка — параўнаў бэтонныя блёкі, якімі абгарадзілі фан-зоны, з канцлягерамі і гета. Гэта адбылося ў размове зь міністрам унутраных справаў Ігарам Шуневічам, які ў той жа дзень падаў рапарт аб адстаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG