Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Так выглядаюць бэтонныя блёкі, за якія Лукашэнка скрытыкаваў Шуневіча. ФАТАФАКТ


Свабода паглядзела, як выглядаюць бэтонныя блёкі, за якія Аляксандар Лукашэнка 10 чэрвеня скрытыкаваў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, перад тым як той падаў у адстаўку.

Што адбылося?

Аляксандар Лукашэнка 10 чэрвеня раскрытыкаваў дзейнасьць Ігара Шуневіча. Пасьля гэтага Шуневіч падаў у адстаўку.

Што сказаў Лукашэнка?

«Мяне насьцярожвае, што мы часам, ня думаючы, у пляне перастрахоўкі або яшчэ чагосьці пачынаем ствараць ці то канцлягеры, ці то нейкія «гета» ў Беларусі, — казаў Аляксандар Лукашэнка Ігару Шуневічу. — Сёньня гляджу: да праезнай часткі выставілі падмуркавыя блёкі — чытай, будзем ставіць мэталёвыя агароджы ў раёне фанзоны. Гэта нам навошта? Таму за межы пешаходнага тратуару ніхто ня можа вылазіць з гэтымі агароджамі, і яны павінны быць цывілізаванымі.

Мы сёньня ня ў Сырыі, ня ў Лібіі, і ў нас не Ірак, каб усё гэта тварыць. Няхай гэта робяць у краінах дэмакратыі: у Францыі, Нямеччыне, Амэрыцы. А ў нас гэтага рабіць ня трэба: мы павінны працаваць так, каб людзі маглі вольна мець зносіны ў пэрыяд Эўрапейскіх гульняў і пасьля. Гэта значыць, празьмернасьцяў не павінна быць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG