Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад сваім звальненьнем Шуневіч паабяцаў звольніць адказных за працёкі ў МУС


Былы міністар унутраных спраў Беларусі перад зыходам у адстаўку заявіў, што ягонае ведамства выявіла крыніцы працёку службовай інфармацыі.

«Тыя, хто быў да гэтага датычны, будуць звольненыя», – адказаў Ігар Шуневіч яшчэ ў рангу міністра ўнутраных справаў на пытаньне аб уцечках, якія зьяўляюцца апошнім часам у мэдыяпрасторы, у прыватнасьці службовыя дакумэнты МУС зьяўляліся ў тэлеграм-каналах.

Паводле Шуневіча, камісія МУС зь ліку супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня ўнутранай бясьпекі выявіла крыніцы працёку, канкрэтныя форму і спосабы перадачы службовай інфармацыі, паведамляе БелТА.

«Мы прэвэнтыўныя захады ўжо прынялі. Тыя, хто парушыў дысцыпліну і нашы ўнутраныя загады, інструкцыі з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, выяўленыя і будуць звольненыя за гэтыя парушэньні», – сказаў ён. Пасьля на брыфінгу для журналістаў дзяржаўных СМІ Шуневіч заявіў пра ўласную адстаўку.

Шуневіч сам зьвярнуўся да Лукашэнкі з рапартам аб адстаўцы, а ня быў звольнены. Ён узначальваў міністэрства больш як сем гадоў — з траўня 2012 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG