Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Эдварда Вайніловіча


Эдвард Вайніловіч
Эдвард Вайніловіч

Падзеі 16 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

16 чэрвеня 1928 году памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерліСымона і Алены Вайніловічаў.

Алена і Сымон Вайніловічы
Алена і Сымон Вайніловічы

Таксама ў гэты дзень

1904 — у Дубліне адбылося першае спатканьне будучага ірляндзкага пісьменьніка Джэймса Джойса і Норы Барнакл, якая пазьней стала ягонай жонкай. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяньня свайго раману «Уліс», які выйшаў у Парыжы ў 1922 годзе. Першая палова раману ў беларускім перакладзе Яна Максімюка выйшла ў Беластоку ў 1993 годзе.

2006 — для карыстальнікаў адкрылі новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

500 найлепшых кніг за 500 гадоў

У гэты дзень нарадзіліся

1834 — Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.

1897 — Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.

У памяці

1937 — памёр Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны камуністамі).

1954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзяяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG