Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dzieciuki запісалі песьню пра Каліноўскага


Dzieciuki на Дні Волі 25 сакавіка 2018 году

Горадзенскі гурт Dzieciuki прэзэнтаваў новы трэк «Час касінераў» на верш Алеся Чобата і прапануе далучыцца да кампаніі папулярызацыі вобразу Кастуся Каліноўскага, паведамляе музычны партал TuzinFM.

​«Мы заклікаем паказаць разам, што народ, у імя якога Кастусь Каліноўскі ўзышоў на шыбеніцу, памятае свайго героя!», — кажуць музыкі.

Лідэр гурта Алесь Дзянісаў расказаў, што напісаў песьню ў час працы над сваім сольным альбомам «Кароткая гісторыя Беларусі», але аўтар тэксту паэт Алесь Чобат папрасіў яго не ўключаць песьню ў рэліз, патлумачыўшы тым, што «гэта раньні верш і што ён занадта рамантычны і наіўны». Пры гэтым Чобат не забараніў выкарыстоўваць песьню па-за межамі сольніка.

Песьня будзе фінальнай у будучым альбоме гурту.

Dzieciuki заклікаюць далучацца да грамадзкай кампаніі «Каліноўскі — наш герой» усіх неабыякавых беларусаў, каб годна прадставіць беларускі бок ва ўрачыстым перапахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гадоў, знойдзеных на Замкавай гары ў Вільні, сярод якіх — Кастусь Каліноўскі. Падрабязьней пра імпрэзы можна дазнацца праз суполкі ў сацсетках Facebook / УКантакце / Instagram.

Сьцісла

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG