Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі іранца, якога хацелі дэпартаваць зь Беларусі. Але ён мусіць зьехаць


Мэрхдат Джамшыдыян, здымак 2015 году

Аддзел па грамадзянстве і міграцыі 14 траўня пастанавіў, што іранец Мэхрдат Джамшыдыян мусіць зьехаць зь Беларусі цягам трох месяцаў. Яго адпусьцілі на волю пасьля 11 месяцаў у ізалятары, піша Human constanta​.

4 траўня суд Маскоўскага раёну Менску адмяніў прымусовую дэпартацыю іранца Мэхрдата Джамшыдыяна. Канчатковае рашэньне мусіў прыняць аддзел па грамадзянстве і міграцыі.​

Мэхрдат Джамшыдыян жыве ў Беларусі з 1993 году. Тут ажаніўся, мае трох ужо дарослых дзяцей, прыняў праваслаўе.

У 2012 годзе ў Іране былі забітыя ягоныя маці і брат, у чым праваахоўнікі Ірану пачалі падазраваць Мэхрдата Джамшыдыяна. Між тым Мэхрдат Джамшыдыян адмаўляе датычнасьць да злачынства. Іранец кажа, што ў той час знаходзіўся ў Беларусі, і пацьвярджае гэта ўязнымі дакумэнтамі.

7 сакавіка 2019 году аддзел па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага РУУС вырашыў выдаць Мэрхдата Дажамшыдыяна ў Іран. 4 траўня рашэньне адмянілі.

Праваабарончая арганізацыя Human constanta 4 траўня перадала ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі пэтыцыю за адмену дэпартацыі Мэхрдата Джамшыдыяна з 1276 подпісамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG