Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экстрадыцыю іранца, якому на радзіме пагражае сьмяротная кара, аспрэчылі ў судзе


Мэрхдат Джамшыдыян
Мэрхдат Джамшыдыян

Адвакатка, якую нанялі сваякі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, падала ў суд скаргу на рашэньне Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС дэпартаваць яго зь Беларусі ў Іран.

Пра гэта Свабодзе паведаміла дачка Мэхрдада Джамшыдыяна Дыяна.

«У нас было 5 дзён на абскарджаньне, і вось скарга пададзеная, у тэрмін уклаліся. Цяпер будзем чакаць прызначэньня суду і рашэньня. Спадзяемся, што яно будзе на нашу карысьць», — сказала Дыяна.

Мэхрдад Джамшыдыян паводле паходжаньня іранец, ён шмат гадоў таму ўцёк з Ірану ад перасьледу з палітычных прычын. Мае ў Менску сям’ю: жонку-беларуску і траіх дзяцей. Прасіў беларускага грамадзянства, але яму адмовілі.

У Іране Мэхрдаду пагражае сьмяротнае пакараньне. З 2009 году ўлады Ірану патрабуюць ягонай выдачы, бо падазраюць у датычнасьці да забойства, што іранец адмаўляе. Апрача таго, у Іране яго чакае абвінавачаньне ў вераадступніцве, бо ў Беларусі ён перайшоў з ісламу ў хрысьціянства, а гэта ў Іране лічыцца злачынствам.

Апошнія 9 месяцаў Мэхрдада Джамшыдыяна трымаюць у менскім ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна. У сярэдзіне сакавіка ў Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі МУС ягоным сваякам паведамілі, што на яго атрымалі запыт з Ірану, пасьля чаго было прынятае рашэньне аб дэпартацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG