Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макею і Шуневічу перадалі подпісы супраць дэпартацыі іранца, якому на радзіме пагражае сьмяротнае пакараньне


Мэрхдат Джамшыдыян
Мэрхдат Джамшыдыян

Праваабаронцы Human Constanta сабралі і накіравалі 18 сакавіка ў МЗС і МУС больш за тысячу подпісаў пад пэтыцыяй супраць высылкі зь Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, якому пагражае на радзіме сьмяротнае пакараньне, паведамляе БелаПан.

У гэты ж дзень яны зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не дапусьціць дэпартацыі Джамшыдыяна,.

Рашэньне аб дэпартацыі было прынятае 7 сакавіка і ўручанае яму 15 сакавіка.

Грамадзянін Ірана Мэхрдад Джамшыдыян прыехаў у Беларусь у 1993 годзе, заняўся бізнэсам, узяў шлюб зь беларускай. У яго сям’і трое дзяцей, усе яны грамадзяне Беларусі. У Іране Джамшыдыяна абвінавачваюць у забойстве маці і брата, якое было ўчыненае ў канцы жніўня 2012 года, калі Джамшыдыян знаходзіўся ў Беларусі. Ён адмаўляе віну.

У выпадку дэпартацыі зь Беларусі Джамшыдыяну пагражае сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачаньня ў забойстве. Акрамя таго, іранец зьмяніў веру, стаў хрысьціянінам, а згодна з іранскімі законамі вераадступніцтва таксама караецца сьмерцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG