Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС адмовілася адказаць на пэтыцыю супраць высылкі зь Беларусі іранца, якому пагражае сьмерць


Мэхрдад Джамшыдыян, 2015 год
Мэхрдад Джамшыдыян, 2015 год

На сайце Petitions.by зьявіўся адказ на зварот з просьбай не высылаць зь Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна. Пэтыцыю падпісалі больш за 900 чалавек.

Мэхрдад Джамшыдыян шмат гадоў таму ўцёк з Ірану ад перасьледу з палітычных прычынаў— і жыве ў Беларусі з 1993 году. Мае ў Менску сям’ю: жонку-беларуску і траіх дзяцей. Прасіў беларускага грамадзянства, але яму адмовілі. У Іране Джамшыдыяну пагражае сьмяротнае пакараньне. З 2009 году ўлады Ірану патрабуюць ягонай выдачы, бо падазраюць у датычнасьці да забойства, што іранец адмаўляе (у час забойства яго не было ў краіне, сьцьвярджае Джамшыдыян). Апрача таго, у Іране яго чакае абвінавачаньне ў вераадступніцве, бо ў Беларусі ён перайшоў з ісламу ў хрысьціянства, а гэта ў Іране лічыцца злачынствам.

Апошнія 9 месяцаў Мэхрдада Джамшыдыяна трымаюць у менскім ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна. Там ён ужо перажыў інфаркт. У сярэдзіне сакавіка ў Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі МУС ягоным сваякам паведамілі, што на яго атрымалі запыт з Ірану, пасьля чаго было прынятае рашэньне аб дэпартацыі. Пакуль экстрадыцыю аспрэчваюць праз суд, Джамшыдыян застаецца ў Беларусі.

У адказ на зварот, дзе згадваецца папярэджаньне Камітэту правоў чалавека ААН аб магчымым сьмяротным пакараньні, начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун адзначае: пэтыцыя прыйшла бяз копіі дакумэнта з пацьверджаньнем паўнамоцтваў прадстаўніка заяўніка.

«Такім чынам, ваш зварот пакінуты без разгляду па сутнасьці адпаведна частцы 3 пункту 2 артыкулу 25 Закону аб зваротах», — адказаў прадстаўнік МУС на зварот 900 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG