Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забарона на наведваньне лясоў зьнятая ў 44 раёнах Беларусі. Сьпіс


Лясны пажар на Століншчыне, красавік 2019.
Лясны пажар на Століншчыне, красавік 2019.

Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па стане на 5 траўня забарона наведваць лясы зьнятая ў васьмі раёнах Гродзенскай вобласьці (Лідзкім, Воранаўскім, Іўеўскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Астравецкім, Шчучынскім і Мастоўскім), васьмі раёнах Менскай (Вялейскім, Маладзечанскім, Крупскім, Чэрвеньскім, Слуцкім, Капыльскім, Нясьвісскім і Клецкім), а таксама ў дзевяці раёнах Магілёўскай вобласьці (гэта Бабруйскі, Асіповіцкі, Кіраўскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Касьцюковіцкі, Хоцімскі, Крычаўскі і Клімавіцкі раёны).

У Гомельскай вобласьці забарона на наведваньне лясоў зьнятая ва ўсіх раёнах, акрамя Сьветлагорскага, Кастрычніцкага і Жыткавіцкага.

На сайце Мінлясгаса разьмешчана інтэрактыўная мапа, па якой можна адсочваць зьняцьце абмежаваньняў у сваім рэгіёне. Мапа апэратыўна абнаўляецца.

У сувязі з незвычайна сухім надвор’ем з пачатку году ў Беларусі адбылося больш за 320 лясных пажараў. 27 красавіка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях забараніла наведваць лясы на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG