Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька агучыў 25 пытаньняў Лукашэнку, які праігнараваў запрашэньне ў жывы эфір


Анатоль Лябедзька ў відэа кампаніі #ДзеАдказ
Анатоль Лябедзька ў відэа кампаніі #ДзеАдказ

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька агучыў 25 пытаньняў, выбраных у межах кампаніі #ДзеАдказ.

Раней ён, натхнёны ролікамі з украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў, заклікаў Аляксандра Лукашэнку пайсьці ў жывы эфір і адказаць на пытаньні ад звычайных беларусаў. Калі Лукашэнка праігнараваў заклік, Лябедзька з камандай сабралі тыя пытаньні, якія беларусы пісалі ў сацсетках, і выбралі зь іх 25 асноўных.

Цяпер беларусаў заклікаюць падпісваць пэтыцыю на сайце Change.org і адсылаць электронныя звароты праз сайт president.gov.by з просьбай адказаць на гэтыя пытаньні.

А пытаюць пра:

  1. справядлівыя выбары;
  2. рэальную незалежнасьць Беларусі;
  3. справядлівы незалежны суд;
  4. вынікі прыватных сустрэчаў з Пуціным;
  5. расейскую прапаганду на беларускай ТВ;
  6. зьнікненьні Ганчара, Завадзкага, Захаранкі і Красоўскага;
  7. хлусьню пра тое, нібыта невядома, хто і каго расстраляў у Курапатах;
  8. даўно абяцаныя заробкі па пяцьсот і па тысячы даляраў;
  9. шляхі вяртаньня крэдытаў;
  10. разьвіцьцё малога бізнэсу;
  11. раздачу зямельных участкаў чыноўнікам;
  12. раскошныя палацы і рэзыдэнцыі;
  13. інспэктаваньне калгасаў асабіста прэзыдэнтам;
  14. зьнявагу дзяржавай нацыянальнай сымболікі;
  15. падтрымку беларускай мовы на дзяржаўным узроўні;
  16. разьвіцьцё адукацыі;
  17. перадачу рэзыдэнцыяў міністэрствам здароўя і адукацыі;
  18. вялікую колькасьць міліцыі і яе бясчынствы;
  19. сваякоў на кіроўных пасадах;
  20. фактычна датэрміновыя парлямэнцкія выбары;
  21. закон аб жорсткім абыходжаньні з жывёламі;
  22. вырваныя крыжы з Курапатаў;
  23. раптоўнае «патаньненьне» БелАЭС;
  24. сыход з пасады;
  25. адчуваньне сораму.

Лябедзьку прысылалі і жартаўлівыя пытаньні, прыкладам, пра пахудзеньне да лета або выхад відэагульні Half-Life 3, але яны ў сьпіс ня трапілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG