Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хронікі Галакосту паказалі праз інстаграм-сторыз


Рэкляма сэрыялу @eva.stories у Тэль-Авіве

Ізраільскі бізнэсовец Маці Кахаві разам са сваёй дачкой Маяй 1 траўня запусьцілі інстаграм ахвяры Галакосту Эвы Гэйман, якая загінула ў Аўшвіцы. У сторыз-сэрыяле акторка Мія Куайні ўзнаўляе падзеі 1944 году.

Над праектам працавалі каля 400 чалавек, здымалі сторыз-сэрыял у Львове. На момант публікацыі на інстаграм @eva.stories падпісаліся больш 900 тысяч чалавек. Новая тысяча падпісантаў дадаецца прыкладна праз кожныя 2-3 хвіліны.

13-гадовая габрэйка вугорскага паходжаньня Эва Гэйман загінула ў Аўшвіцы ў 1944 годзе. За некалькі месяцаў да сваёй сьмерці дзяўчына пачала весьці дзёньнік. Пасьля Другой усясьветнай вайны запісы знайшла мама Эвы, іх апублікавалі кнігай «Дзёньнік Эвы Гэйман», паводле якой зьнялі сторыз-сэрыял.

2 траўня ва ўсім сьвеце праходзяць цырымоніі, прысьвечаныя Дню памяці пра ахвяраў Галакосту. 6 мільёнаў габрэяў — ахвяраў нацысцкага генацыду — успамінаюць таксама ў былым лягеры сьмерці Аўшвіц каля польскага гораду Асьвенціма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG