Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю ўвечары каля 50 чалавек маліліся ў Курапатах. ФОТА

абноўлена

Малітва ў Курапатах, вечар 7 красавіка 2019.

Каля 50 чалавек маліліся ва ўрочышчы Курапаты а 19-й гадзіне 7 красавіка. Праводзіў набажэнства пратэстанцкі сьвятар Антоній Бокун. Сярод удзельнікаў супольнай малітвы былі Зьміцер Дашкевіч зь дзецьмі, Андрэй Кім, Аляксей Шэін і Дзяніс Урбановіч з сынам ды іншыя.

Пасьля таго, як улады дэмантавалі і вывезьлі больш за 70 крыжоў, усталяваных вакол месца курапацкага лесу, штодня на месца сталінскіх расстрэлаў прыходзяць неабыякавыя людзі, многія зь іх моляцца за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і за вяртаньне дэмантаваных крыжоў.

Пасьля пратэстантаў малітву ў Курапатах праводзілі каталікі, напісаў Свабодзе Зьміцер Дашкевіч.

У Курапатах увесь час знаходзяцца людзі ў цывільным.

Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG