Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары ЦТ: «Выйграць у лятарэю ў мільён разоў прасьцей, чым адгадаць адказы на 18 заданьняў правільна»


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Інстытуце кантролю ведаў, які арганізоўвае цэнтралізаванае тэставаньне, пракамэнтавалі ўдалыя спробы прайсьці тэставаньне наўздагад праз інтэрнэт на высокі бал. Гутарку з кіраўніком інстытуту апублікаваў Tut.by.

Сёлета на тэставаньні Інстытут кантролю ведаў зьбіраецца ўжыць новую мэтодыку падліку вынікаў. З гэтай нагоды праз сайт Інстытуту ўжо цяпер можна прайсьці пробнае тэставаньне і паглядзець на вынік. Многіх абурыла, што калі крыжыкі ў неабходных палях паставіць наўздагад, то можна атрымаць неблагі вынік.

Кіраўнік інстытуту Юры Міксюк запэўніў, што адказаць, напрыклад, усе 18 заданьняў у фізыцы нашмат складаней, чым выйграць у лятарэю. Але дадаў, што тэорыю імавернасьці ніхто не скасоўваў.

«Варта мець на ўвазе, што імавернасьць выйграць, напрыклад, у лятарэю „5 зь 36“, у мільёны разоў вышэй, чым адгадаць 18 заданьняў часткі А ў матэматыцы або фізыцы. Акрамя таго, адрозна ад варыянту дыстанцыйнага рэпэтыцыйнага тэставаньня, цэнтралізаванае тэставаньне не дае магчымасьцяў шматразовых спробаў выпрабаваць лёс, а стаўка для абітурыентаў вельмі высокая», — сказаў Юры Міксюк.

Рэпэтытар Яўген Лівянт таксама паспрабаваў здаць наўздагад тэставаньне па фізыцы дыстанцыйна, праз сайт Інстытуту кантролю ведаў і проста паставіў крыжыкі ў А частцы (дзе трэба абіраць варыянт) у адну лінію. Такім чынам яму ўдалося набраць 51 бал са 100.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG