Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдата, які ўцёк зь Печаў на мінулым тыдні, злавілі ў пасёлку суседняга раёну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вайсковец Аляксандар Неўмяржыцкі быў затрыманы 29 сакавіка каля 11.00 у пасёлку Дарожны, паведаміла Міністэрства абароны.

Аляксандар Неўмяржыцкі прапаў з вайсковай часткі ў Печах 19 сакавіка. Спачатку пра зьнікненьне паведаміў блогер NEXTA, затым паведамленьне пацьвердзіла Міністэрства абароны. Адзначалася, што ў дачыненьні салдата не было нейкіх санкцыяў, а да зьнікненьня ён двойчы езьдзіў на радзіму ў Лельчыцкі раён.

Цяпер яго затрымалі за 23 км ад часткі, на паўдарозе ад Барысава да Менску. Мінабароны сьцьвярджае, што «самавольнае пакіданьне часткі» не зьвязанае зь нейкімі проціпраўнымі дзеяньнямі да ўцекача.

За «самаволку» завялі крымінальную справу. Паводле артыкулу 455 КК Беларусі, салдату можа пагражаць арышт (калі б аказалася, што яго не было больш за 10 дзён, маглі б пазбавіць волі на тэрмін да 3 гадоў — але, як піша Onliner.by са спасылкай на прэс-сакратара Мінабароны, 10 дзён не прайшло).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG