Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі дазволіла вяшчаньне ў Беларусі яшчэ чатыром расейскім тэлеканалам


Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ведамства.

Паведамленьне аб атрыманьні дазволу на вяшчаньне ў Беларусі чатырма расейскімі тэлеканаламі зьявілася на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 сакавіка.

«Падпісаны загад аб выдачы дазволу на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі — гаворыцца ў паведамленьні Мінінфарму. — Тэлепраграм „SHOT TV“, „БОКС ТВ ПЛЮС“, „КВЗ ТВ“ і „Малыш-ТВ“. Дазвол на распаўсюд выдадзены Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 3 гады».

У паведамленьні міністэрства таксама гаворыцца, што «названыя замежныя тэлепраграмы маюць мастацкую, спартыўную, забаўляльную і дзіцячую накіраванасьці».

Тыдзень таму, 15 сакавіка, у Менску адбылася прэзэнтацыя ўкраінскага дзяржаўнага тэлеканалу UATV, які на пачатку гэтага году атрымаў дазвол на трансьляцыю ў Беларусі. Канал створаны Ўкраінай для замежнай аўдыторыі і ўжо зьявіўся ў некаторых беларускіх кабэльных сетках — праўда, ніводзін з найбуйнейшых апэратараў у свае пакеты яго не ўключыў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG