Лічба дня. Колькі агулам прысудзілі Марыне Золатавай у «справе БелТА»

​4 сакавіка судзьдзя Аляксандар Петраш вынес Марыне Золатавай прысуд у выглядзе штрафу ў памеры 7650 рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі (на аплату адвакатаў БелТА) ў памеры 6000 рублёў.

Да набыцьця прысуду законнай сілы Марына Золатава застаецца пад падпіскай пра нявыезд. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады.

​
XS
SM
MD
LG