Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справа БелТА»: Крымінальны перасьлед галоўнай рэдактаркі Tut.by адмовіліся спыніць


Марына Золатава
Марына Золатава

Яна застаецца адзінай абвінавачанай у «справе БелТА». Супраць астатніх 14 фігурантаў справы спыненыя.

Сьледчы камітэт адмовіўся спыніць крымінальны перасьлед галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай. Пра гэта ёй паведаміў кіраўнік сьледчай групы Аляксандар Сяменік, піша Tut.by.

Марына Золатава засталася апошняй абвінавачанай у «справе БелТА». Яе вінавацяць у «бязьдзеяньні службовай асобы», санкцыя па гэтым артыкуле — ад штрафу да 5 гадоў абмежаваньня волі.

«Ніяк не аргумэнтавалі»

Марына Золатава паведаміла Свабодзе, што такое рашэньне Сьледчы камітэт ніяк не аргумэнтаваў. Цяпер яна зьбіраецца кансультавацца з адвакатам, бо можна падаць паўторнае хадайніцтва аб спыненьні справы.

«Напэўна, у іх ёсьць нейкі свой плян, і яны яго прытрымліваюцца. Безумоўна, ім цікавы Tut.by, бо гэта вельмі папулярны партал», — сказала Марына Золатава.

Марыне Золатавай выставілі абвінавачаньне 22 лістапада і прапанавалі сплаціць учыненую нявызначанымі асобамі шкоду ў суме 10 908 рублёў — УП «БелТА» і 2683 рублі 8 капеек — Установе Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом „Беларусь сёння“».

Галоўная рэдактарка Tut.by, як і іншыя фігуранты «справы БелТА», заплаціла выстаўленую ёй сьледчымі суму.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG