Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БелТА пра сацыяльныя праблемы, Свабода — пра зьмену ўлады: Што пыталіся журналісты ў Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі
Аляксандар Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі

1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка сабраў на «вялікую размову» журналістаў, блогераў, навукоўцаў, дэпутатаў і чыноўнікаў. Свабода паглядзела, чым розьніліся пытаньні дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Недзяржаўныя

Канстытуцыя, пераемнасьць улады і інфармацыйныя атакі Расеі

Радыё Свабода задало пытаньне Аляксандру Лукашэнку напрыканцы размовы. Карэспандэнт Свабоды Валянцін Жданко запытаўся:

  • Пра пераемнасьць улады, бо Лукашэнка ўжо 25 гадоў кіруе краінай.
  • Пра магчымыя зьмены ў Канстытуцыю і калі яны будуць.


Карэспандэнт Эўрарадыё Зьміцер Лукашук запытаўся ў Аляксандра Лукашэнкі пра:

  • Інфармацыйныя атакі Расеі на Беларусь.
  • Магчымасьць адсьвяткаваць БНР-101 на стадыёне «Дынама».
  • Рэстаран «Поедем-поедим» каля Курапатаў.
  • FM-хвалю для Эўрарадыё.
  • Запрасіў Лукашэнку ў праграму пра нацыянальную ідэю беларусаў «Ідэя-Х».
  • Падарыў Аляксандру Лукашэнку кнігу ўкраінскага палітоляга Яўгена Магды «Гібрыдная агрэсія Расеі. Урокі для Эўропы».

Лукашэнка абяцаў пачытаць.


Галоўнага рэдактара «Народнай Волі» Іосіфа Сярэдзіча падчас усёй прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка ўзгадваў некалькі разоў у кантэксьце праблемных пытаньняў. Іосіф Сярэдзіч пацікавіўся страчанымі зьберажэньнямі беларусаў і магчымасьцю іх вярнуць.

Карэспандэнт спартовага выданьня «Прессбол» Юры Доўнар удакладніў у Лукашэнкі, навошта праводзіцца сэрыя матчаў паміж «Дынама» і «Юнацтвам».

Дзяржаўныя СМІ

Пра амністыю капіталу, сацыяльныя і лякальныя праблемы


Карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БелТА сказаў пра 2000 пытаньняў, якія ім прыслалі перад сустрэчай у Лукашэнкі. Пасьля доўгага выступу карэспандэнт запытаўся пра сацыяльныя праблемы ў беларусаў.

Выданьне «Мінская праўда» задало пытаньне пра навучаньне журналістаў новым тэхналёгіям.

Палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў пацікавіўся пра сустрэчу з Пуціным і прэзыдэнтамі Ірану і Турцыі ў Сочы. Лукашэнка ўсім паведаміў, што гэты журналіст нядаўна ажаніўся.

Карэспандэнт газэты «СБ: Беларусь сегодня» спытаў пра інтэграцыю.


Блогеры, экспэрты і журналісты з-за мяжы


Найбольш эмацыйную рэакцыю ў Аляксандра Лукашэнкі выклікалі пытаньні эканаміста Яраслава Раманчука, які нагадаў пра:

  • Праблемы малога і сярэдняга бізнэсу.
  • Высокія падаткі.
  • Лібэралізацыю заканадаўства.
  • Фінансаваньне стратных прадпрыемстваў.
  • Фінансаваньне стратных сельскіх гаспадарак.

Аляксандар Лукашэнка дыспутаваў з Раманчуком каля 40 хвілін.

Расейскія экспэрты і блогеры пыталіся ў Лукашэнкі пра адносіны з Пуціным, падатковы манэўр і расейскія крэдыты. Прарасейскі публіцыст Аляксей Дзермант запытаўся пра акцыю «Бесьсьмяротны полк».

Дэпутатка Алена Анісім запыталася ў Аляксандра Лукашэнкі пра магчымыя льготы для пэнсіянэраў.

Васіля Малашанкава на размове з Лукашэнкам прадставілі як блогера. Ён задаў пытаньне пра амністыю капіталаў.

Журналісты з Украіны, Азэрбайджану ды іншых краін пыталіся пра дачыненьні Беларусі з гэтымі краінамі. Украінскіх журналістаў найбольш цікавіла стаўленьне Лукашэнкі да будучых выбараў і кандыдатаў у прэзыдэнты.

«Вялікая размова» доўжылася 7 гадзін 25 хвілін. Пытаньня наконт «справы Белта» ніхто не задаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG