Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сыну Мікалаю: «Вырасьцеш — станеш прэзыдэнтам»


Аляксандар Лукашэнка зь дзецьмі на суботніку ў красавіку 2018 году
Аляксандар Лукашэнка зь дзецьмі на суботніку ў красавіку 2018 году

Сыны Аляксандра Лукашэнкі ня хочуць быць прэзыдэнтамі. Пра гэта ён расказаў падчас сустрэчы з курсантамі Вайсковай акадэміі ў Менску.

Урывак з размовы пра сваіх дзяцей і іхнае сталеньне да прэзыдэнцтва паказаў тэлеканал «Беларусь-1».

«Усе мае сыны прэзыдэнтамі быць ня хочуць. Нават гэты (гаворка пра сына Мікалая. — РС). Я кажу: „Вырасьцеш — будзеш прэзыдэнтам!“ — „Барані Божа!“ [ ] Cваім дзецям я не пажадаў бы», — сказаў Лукашэнка курсантам.

Ён таксама дадаў, што не жадае іншым «пражыць жыцьцё прэзыдэнта». Бо адна справа, калі ты «тры-пяць гадоў прэзыдэнт», іншая — «калі 10-15».

«Але вось больш за дваццаць гадоў прэзыдэнтам, я ўжо гэтага наеўся», — сказаў Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG