Допыт адзінай абвінавачанай па «справе БелТА» пачалі ў 10:00 і скончылі ў 16.01. Зь перапынкам ад 12.40 да 14.15.
Тыдзень Заводзкі суд Менску разглядае справу галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай. Сёньня 19 лютага яе пачалі дапытваць, допыт цягнуўся 4 гадзіны і 26 хвілінаў.
Цяпер у судзе над Золатавай абвясьцілі перапынак да 25 лютага.
Марыну Золатаву вінавацяць у бязьдзеяньні службовай асобы — нібыта яна ведала, што падначаленыя несанкцыянавана карыстаюцца платнай падпіскай БелТА, і нічога не зрабіла. Ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.