Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад пастанавіў, як раёны Беларусі прызнаваць адсталымі, але ня вызначыў, як ім дапамагаць


Вёска Вынішчы, Слуцкі раён Менскай вобласьці, ілюстрацыйнае фота
Вёска Вынішчы, Слуцкі раён Менскай вобласьці, ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас падпісаў пастанову (PDF) аб парадку аднясеньня адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да адстаючых ва ўзроўні сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Разьлік «адсталасьці» праводзяць паводле складанай схемы. Улічваюцца:

  • даходы бюджэтаў раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкаваньня на душу насельніцтва;
  • сярэднегадавая колькасьць насельніцтва і тэмпы росту або зьмяншэньня насельніцтва;
  • колькасьць (але не адсотак) занятых у эканоміцы і тэмпы росту або іх зьмяншэньня;
  • выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг на душу насельніцтва;
  • намінальны налічаны сярэднямесячны заробак (але не мэдыянны);
  • раздробны таваразварот на душу насельніцтва.

Пры гэтым няма абсалютнай «мяжы адсталасьці» — нейкіх загадзя вядомых значэньняў, пасьля якіх рэгіён прызнаецца адсталым. Наадварот, пасьля вылічэньня «зводнага індыкатара ўзроўню разьвіцьця» і зьвядзеньня трох такіх індыкатараў за тры апошнія гады ў «інтэгральны паказьнік» адсталымі прызнаюцца тыя раёны і гарады, дзе «інтэгральны паказьнік» ніжэйшы за 72% сярэднеабласнога (але не сярэдняга па рэспубліцы).

Што будуць рабіць з адсталымі рэгіёнамі, пакуль не паведамляецца

Раней улады вызначалі сьпіс рэгіёнаў, у якіх «напружаная сытуацыя» на рынку працы (такімі аказалася 45% краіны). Той сьпіс прымалі дзеля праграмы спрыяньня занятасьці насельніцтва.

Праблемным у пляне занятасьці раёнам могуць выдзяляцца дадатковыя сродкі з абласных бюджэтаў на захады ў працаўладкаваньні. Урад зьбіраецца сачыць за тым, як ідзе працаўладкаваньне на наваствораныя месцы.

Ці мела гэта эфэкт, невядома: сьпіс складалі ўжо другі раз, вынікі працы з рэгіёнамі зь першага сьпісу не абвяшчаліся, а другі сьпіс адрозьніваўся ад першага (некаторыя рэгіёны зьніклі, некаторыя дадаліся).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG