Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: сьвет губляе духоўныя арыенціры, а беларусы дбаюць пра духоўную чысьціню


Аляксандар Лукашэнка зьбірае кавуны і бульбу зь дзяўчынамі са «службы пратаколу»

На цырымоніі ўручэньня прэміі «За духоўнае адраджэньне», спэцыяльнай прэміі прэзыдэнта і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп», Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларусы не губляюць духоўныя арыенціры, як рэшта сьвету, паведамляе БелаПан.

​«І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй... Ведаем свае карані, шануем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае — галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасьцям. Ва ўмовах, калі сьвет губляе духоўныя арыенціры, імкнёмся захаваць унутраную чысьціню», — падкрэсьліў Лукашэнка

Паводле яго, мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар, а беларусы заўсёды будуць беражліва ставіцца да свайго культурнага набытку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG