«500 тысяч даляраў у гаражы і схованках». У «справе мэдыкаў» судзяць акадэміка Бялецкага

Аляксандар Бялецкі
Аляксандар Бялецкі

11 лютага ў Менскім гарадзкім судзе паводле артыкулу аб хабарніцтве ў асабліва вялікім памеры пачынаюць судзіць былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Бялецкага.

Бялецкі прызнаў віну цалкам, але ў абвінавачаньні фігуруюць хабары толькі на суму агулам 7 тысяч даляраў. Ні пра якія «500 тысяч ў эквіваленце» гаворкі няма.

Улетку 2018 году пра арышт Аляксандра Бялецкага паведаміў старшыня КДБ Беларусі Валер Вакульчык:

«Аляксандар Бялецкі затрыманы і ўзяты пад варту за арганізацыю правядзеньня тэхнічнага абслугоўваньня і рамонту мэдыцынскага абсталяваньня з боку камэрцыйных структураў і своечасовую аплату за аказаныя паслугі.

Пры правядзеньні ператрусу ў яго гаражы і па месцы жыхарства ў схованках выяўлена каля 500 тысяч даляраў ЗША ў эквіваленце», — расказаў старшыня КДБ пра адну з самых гучных з шэрагу справаў мэдыкаў, абвінавачаных у хабары.

Аляксандру Бялецкаму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Ён прыйшоў у суд самастойна, знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

​
XS
SM
MD
LG