Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Левада: палова расейцаў лічыць, што краіна рухаецца няслушным шляхам


Ілюстрацыйнае фота.

Амаль палова расейцаў лічыць, што краіна рухаецца няслушным шляхам. Гэта вынікае з апублікаванага ў чацьвер дасьледаваньня «Левада-цэнтру». Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю правядзеньня апытаньня, тлумачаць сацыёлягі.

42 адсоткі расейцаў ухваляюць абраны краінай курс, тады як 45 працэнтаў апытаных з гэтым ня згодныя. Такім чынам, упершыню за 12 гадоў правядзеньня апытаньня «Левада-цэнтрам» у Расеі назіраецца больш тых, хто лічыць, што краіна разьвіваецца ў няправільным кірунку, чым тых, хто прытрымліваюцца супрацьлеглага меркаваньня.

У дасьледаваньні таксама называецца ўзровень папулярнасьці ўраду і прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева. Іх падтрымлівае каля траціны насельніцтва, тады як астатнія расейцы выказваюцца супраць правадзімай імі палітыкі. 64 адсоткі рэспандэнтаў не падтрымліваюць дзейнасьць Дзярждумы.

Дзейнасьць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўхваляюць дзьве траціны расейцаў, астатнія рэспандэнты выказваюцца супраць яго палітыкі.

У студзені дасьледчы цэнтар УЦДГМ апублікаваў рэйтынг даверу расейскіх палітыкаў. У дакладзе адзначалася, што ўзровень даверу да Пуціна дасягнуў гістарычнага мінімуму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG