Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У арыштаванага расейскага сэнатара — від на жыхарства ў Арабскіх Эміратах


Рауф Арашукоў
Рауф Арашукоў

Сьледзтва мае інфармацыю аб тым, што сэнатар ад Карачаева-Чаркесіі Рауф Арашукоў — яго арыштавалі напярэдадні — мае від на жыхарства ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Пра гэта са спасылкай на сьледчага паведамляе ТАСС.

Паводле расейскага заканадаўства, членам Савету Фэдэрацыі ня можа быць чалавек, які мае грамадзянства замежнай дзяржавы або від на жыхарства ў іншай краіне.

Таксама ў сямʼі сэнатара канфіскавалі залатыя зьліткі, калекцыйную зброю і валюту, вынікае зь відэа тэлеканалу «360». На роліку паказаныя розныя рарытэтныя шаблі ў пазалочаных ножнах, мэдалі, узнагароды, крэдытныя карткі і наяўныя грошы ў далярах.

Сэнатара абвінавачваюць ва ўдзеле ў злачыннай супольнасьці, арганізацыі двух забойстваў і ціску на сьведкаў.

Раўфа Арашукова затрымалі 30 студзеня ў зале пасяджэньняў Савету Фэдэрацыі. Парлямэнтары на просьбу Генпракуратуры пазбавілі яго недатыкальнасьці. Пазьней Басманны суд Масквы арыштаваў сэнатара на два месяцы.

У пецярбурскім офісе «Газпраму» 30 студзеня затрымалі і бацьку сэнатара, Рауля Арашукова. Яго падазраюць у дачыненьні да крадзяжоў прыроднага газу на суму ў 30 млрд рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG