Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага сэнатара затрымалі на пасяджэньні Савету Фэдэрацыі


Раўф Арашукоў
Раўф Арашукоў

У Маскве затрыманы сябра Савету Фэдэрацыі ад Карачаева-Чаркесіі Раўф Арашукоў. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце Расеі, не ўдакладніўшы падрабязнасьці крымінальнай справы.

Паводле дадзеных расейскіх агенцтваў, 32-гадовага палітыка вывелі з залі проста падчас пасяджэньня Савету Фэдэрацыі, які даў згоду на яго затрыманьне і ператрус. Пасяджэньне перад гэтым зачынілі для прэсы.

Крыніца «Інтэрфаксу» паведамляе, што Арашукова затрымалі ў сувязі з забойствам, зьдзейсьненым 9 гадоў таму. Савет Фэдэрацыі зьняў зь яго недатыкальнасьць і даў згоду на арышт, сьцьвярджае суразмоўца агенцтва.

Крыніцы РІА Новости заяўляюць, што Арашукова абвінавацілі ў арганізацыі злачыннай групоўкі, забойстве двух чалавек і нанясеньні цяжкай шкоды здароўю.

Яшчэ адзін суразмоўца РІА сьцьвярджае, што затрыманьне Раўфа Арашукова зьвязана з падробкай дакумэнтаў, дзякуючы якім ён нібыта стаў членам Савету Фэдэрацыі.

  • У верасьні летась абвінавачваны ў забойстве лідэра чаркескага руху «Адыге-Хасэ» Аслан Жукаў назваў Раўфа Арашукова заказчыкам злачынства. Забойства было зьдзейсьненае ў 2010 годзе.
  • Паводле дадзеных РБК, у 2012 і 2017 годзе два чалавекі назвалі Арашукова заказчыкам іншага забойства, таксама зьдзейсьненага ў 2010 годзе. Тады кандыдата на пасаду прэзыдэнта Карачаева-Чаркесіі Фраля Шебзухова зьбілі бэйсбольнай бітай і застрэлілі.
  • Рауф Арашуков займае пасаду у Савеце Фэдэрацыі ад 2016 году. Да гэтага ён працаваў у структурах «Газпраму».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG