Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў прапанаваў «у інтарэсах народу» даць Пуціну быць прэзыдэнтам больш за два тэрміны


Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў у інтэрвію, што лічыць, што цяпер у прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна няма альтэрнатыў. Таму, паводле Кадырава, трэба даць яму магчымасьць знаходзіцца ва ўладзе больш, чым два тэрміны, як запісана ў Канстытуцыі РФ.

«Пакуль цяперашні прэзыдэнт здаровы, мы не павінны думаць пра іншага кіраўніка дзяржавы. Вось такое маё асабістае меркаваньне, і я яго не мяняю. Зараз у Пуціна няма альтэрнатывы», — сказаў ён.

«Таму я лічу, што мы можам прыняць рашэньне аб падаўжэньні тэрмінаў паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, не абмяжоўвацца двума. Калі ў інтарэсах народу трэба, чаму мы ня можам унесьці зьмены? Я наогул ад сябе скажу: мы не павінны нават пытацца ў самога Пуціна! Народ, Савет Фэдэрацыі, Дзярждума, іншыя дзяржаўныя інстытуты павінны ініцыяваць і прыняць такое рашэньне, сабраць подпісы і вынесьці на ўсенародны рэфэрэндум. Я ўпэўнены, у выніку ўсё падтрымаюць гэта», — заявіў кіраўнік Чачні.

«Чаму Кітай можа (у Кітаі было зьнятае абмежаваньне на колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў), Нямеччына можа (у Нямеччыне Ангела Мэркель нядаўна ў чацьвёрты раз заняла пасаду канцлера), а мы не?» — таксама заўважыў Кадыраў.

Уладзімір Пуцін знаходзіцца ва ўладзе ў Расеі з 2000 году. У траўні 2000 году ён быў першы раз абраны прэзыдэнтам і прабыў на гэтай пасадзе два тэрміны, да траўня 2008 году. Потым ён чатыры гады быў прэм’ерам, а ў 2012 годзе зноў балятаваўся на пасаду прэзыдэнта. «Перапынак» у яго прэзыдэнцтве фармальна дазволіў абыйсьці Канстытуцыю, дзе прапісана, што грамадзянін Расеі ня можа быць прэзыдэнтам больш за два тэрміны запар. Аднак яго рашэньне застацца ва ўладзе ў апошнія гады выклікае масавыя пратэсты апазыцыі ў Расеі.

Таксама падчас кіраваньня Пуціна тэрмін знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта быў павялічаны да шасьці гадоў, і чацьвёрты раз палітык пайшоў на выбары толькі ў 2018 годзе. Пасьля перамогі ён будзе кіраваць Расеяй да 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG