Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выдзеліў 420 тысяч даляраў на стыпэндыі і заробкі ў навучальных установах БПЦ


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Грошы на гэта возьмуць з рэзэрвовага фонду Лукашэнкі. Гэта сродкі на 2019 навучальны год.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб выдзяленьні ў 2019 годзе 905 тысячаў рублёў апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, паведамляе БелТА.

У тым ліку плянуецца накіраваць:

  • Менскай духоўнай акадэміі — 180,4 тысячы рублёў;
  • Менскай духоўнай сэмінарыі — 337,3 тысячы рублёў;
  • Віцебскай духоўнай сэмінарыі — 216,9 тысяч рублёў;
  • Менскай духоўнай вучэльні Менскай эпархіі — 170,8 тысяч рублёў;

Гэта фінансаваньне — штогадовая падтрымка духоўным навучальным установам БПЦ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG