Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі выступіў за сэксуальную адукацыю ў школах


Папа Рымскі Францішак у Панаме 23 студзеня
Папа Рымскі Францішак у Панаме 23 студзеня

Папа Рымскі Францішак выступіў за сэксуальную адукацыю ў школах. Чарговую заяву на тэму палавога выхаваньня і сэксу ён зрабіў на борце самалёта па дарозе з Панамы, дзе знаходзіўся з апостальскім візытам.

«Сэкс — дар божы, гэта дар кахаць», — сказаў пантыфік. Ён падкрэсьліў, што выступае за аб’ектыўнае адукацыю ў гэтым пытаньні «без ідэалягічных штампаў» і што «правільнае паданьне тэмы дапамагае раскрываць лепшае ў людзях». Разам з тым ён выключыў зьмены рымска-каталіцкага правіла, якое патрабуе бясшлюбнасьці сьвятароў.

Некалькі месяцаў таму на сустрэчы з вернікамі ў Францыі папа Рымскі таксама назваў сэкс «вялікім дарам Божым» і параіў не саромецца казаць пра яго. У адказ протаярэй Расейскай праваслаўнай царквы Дзьмітрый Смірноў, кіраўнік патрыяршай камісіі па пытаньнях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, заявіў, што «божым дарам» можа лічыцца толькі сэкс у шлюбе, а сэкс як атрыманьне задавальненьня па-за шлюбам — «ёсьць грэх, прычым сьмяротны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG