Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуснафта» зноў падняла цэны на бэнзін


27 студзеня «Беларуснафта» падвысіла на аўтазапраўках цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі сайту сеткі АЗС, розьнічныя кошты на дызэльнае паліва павялічаныя на 1 капейку за літар — да 1 рубля 54 капеек, бэнзіны ўсіх марак падаражэлі на 2 капейкі: АІ-92 — да 1 рубля 43 капеек, АІ-95 — да 1 рубля 54 капеек.

За мінулы 2018 год паліва падаражэла на 24–27 капеек — больш як на 20%. Падаражаньне адбывалася паступова: цэны расьлі на капейку-дзьве, але 27 разоў за год. Цяпер бэнзін патаньнеў менш як на 1,5%.

3 студзеня розьнічныя цэны на дызпаліва на аўтазаправачных станцыях «Беларуснафта» зьнізіліся на 1 капейку за літар, на бэнзіны — на 2 капейкі. Тады паліва патаньнела па рэкамэндацыі кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі.

20 сьнежня на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў, што правядзеньне ў Расеі падатковага манэўру можа прывесьці да падаражэньня аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку Беларусі на 5-7%. Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што, паводле разьлікаў ураду, з-за падатковага манэўру можа адбыцца штогадовае падаражэньне нафты для Беларусі прыкладна на 21 даляр за тону з выхадам на сусьветныя цэны да 2024 году.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG