Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі Бабіч: Нам выгадна, калі Беларусь знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў нафты


Міхаіл Бабіч, амбасадар Расеі ў Беларусі
Міхаіл Бабіч, амбасадар Расеі ў Беларусі

Паводле расейскага амбасадара Міхаіла Бабіча, калі Беларусь знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, то Расея зможа прадаць лішкі нафты і атрымаць дадатковы даход у бюджэт, перадае словы Бабіча Interfax.by.

«Што тычыцца альтэрнатывы, па якой пастаўлена задача прэзыдэнтам Беларусі (знайсьці альтэрнатыўнага пастаўшчыка нафты для заводаў краіны), то адказ, магчыма будзе нечаканым. Калі Беларусі ўдасца выканаць даручэньне свайго прэзыдэнта, то мы, безумоўна, будзем гэтаму толькі рады. Рады чаму? Калі нашы партнэры знойдуць нафту таньнейшая за расейскую, яны больш заробяць — і мы не можам гэтаму ня цешыцца», — сказаў Бабіч.

Пра пастаўку нафты з альтэрнатыўных крыніц Аляксандар Лукашэнка заявіў на нарадзе аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці 10 студзеня. Гэта будзе магчыма пасьля мадэрнізацыі двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Што важна ведаць пра расейскі падатковы манэўр

Нафтавы падатковы манэўр у Расеі — паступовая замена спагнаньня экспартнага мыта падаткам на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ). Экспартнае мыта будзе зьмяншацца адначасова з павелічэньнем ПЗКВ.

  • Расея пачала рэалізацыю падатковага манэўра зь 2019 году.
  • Да канца 2018 году экспарт сырой нафты ў Расеі абкладаўся экспартным мытам у памеры 30% ад цаны. Мыта не спаганялася з паставак на ўнутрырасейскі рынак і ў межах квоты ў Беларусь.
  • У 2017-2018 гадах квота на пастаўкі бязмытнай расейскай нафты для Беларусі складала 24 млн тон (18 млн тон перапрацоўвалі беларускаія НПЗ, 6 млн тон ішлі на рээкспарт).
  • Беларусь мела права абкладаць экспартным мытам свае нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай бязмытнай нафты, якія прадавала ў трэція краіны. Беларускае мыта ішло ў беларускі бюджэт.

Страты і кампэнсацыя

  • У сьнежні 2018 г. у адміністрацыі Лукашэнкі сьцьвярджалі, што за 3 апошнія гады Беларусь недаатрымала $3,6 млрд, а за наступныя 4 гады недаатрымае $11 млрд пры найгоршым разьвіцьці падзей.
  • Паводле падлікаў рэйтынгавага агенцтва Fitch, наўпроставыя страты беларускай эканомікі складуць $10,6 млрд цягам 2019–2024 гг.
  • Дырэктар дасьледніцкага цэнтру ІПМ Аляксандар Чубрык падлічыў, што страты для бюджэту Беларусі ў 2019 годзе склалі $272,3 млн. ​
  • У кастрычніку 2018 Расея абяцала пералічыць у бюджэт Беларусі каля $405 млн у якасьці аплаты экспартнага мыта за нафту. Пазьней у кампэнсацыі адмовілі.
  • 18 сьнежня 2019 расейскі партал РБК паведаміў са спасылкай на свае крыніцы, што Расея кампэнсуе Беларусі страты ад манэўра праз зваротны акцыз для беларускіх НПЗ. Суму субсыдыяў ацанілі ў $1,5 млрд. Афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не было.

Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG