Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі раскрылі злачынную групу, якая вырабляла дроны для кантрабандыстаў. Відэа

Вайсковы дрон. Ілюстрацыйнае фота.
Вайсковы дрон. Ілюстрацыйнае фота.

Кошт аднаго апарата дасягаў 7200 даляраў. За адзін раз такі дрон можа перавезьці празь мяжу да 20 кіляграмаў цыгарэт.

Пра затрыманьне злачыннай групы паведаміла гарадзенскае тэлебачаньне. Кліентаў стваральнікі дронаў-кантрабандыстаў шукалі праз інтэрнэт. Супрацоўнікі КДК пад выглядам пакупнікоў зьвязаліся з вытворцамі і правялі кантрольную закупку абсталяваньня, пасьля чаго вынаходнікаў затрымалі.

Экспэрты запэўніваюць, што дальнасьць палёту аднаго грузавога дрона-кантрабандыста складае каля 10 кілямэтраў. За адзін раз апарат можа перавезьці да 20 кіляграмаў цыгарэт — гэта больш як 80 блёкаў.

Узбуджаная крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Вядома, што дроны-кантрабандысты выконвалі «рэйсы» у Польшчу і Літву. Вытворцам апаратаў пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

XS
SM
MD
LG