На Філіпінах колькасьць загінулых у выніку апоўзьняў і паводак узрасла да 85 чалавек, 20 чалавек зьніклі бязь вестак.
Як заяўляюць мясцовыя ўлады, большасьць ахвяраў загінулі менавіта ад апоўзьняў.
Трапічны шторм дайшоў да Філіпін у нядзелю і прынёс моцныя залевы. Больш за ўсё пацярпела правінцыя Бікол, дзе загінулі 68 чалавек.
Штогод Філіпіны пакутуюць ад прыкладна 20 трапічных цыклёнаў, якія забіраюць чалавечыя жыцьці і наносяць значны ўрон краіне.