Змаганьне з пажарам у гандлёвым цэнтры ў Давао цягнулася некалькі гадзінаў. Месца трагедыі наведаў прэзыдэнт Радрыга Дуэртэ.
Прычыны пажару расьсьледуюцца, — паведамляе ВВС.
Спачуваньні сваякам загінуўшых выказаў МЗС Беларусі.
Трагедыя ў Давао здарылася ў той час, калі краіна змагаецца з наступствамі магутнага трапічнага цыклёну. 200 чалавек лічацца загінуўшымі, пошукі ахвяр і пацярпелых працягваюцца. Выратавальнікі яшчэ ня трапілі ва ўсе пацярпелыя раёны на высьпе Мінданаа.
Зьніклымі бязь зьвестак лічацца 150 чалавек. Каля 70 тысяч страцілі свае дамы.
У пацярпелых раёнах працягваюцца моцныя дажджы, няма электрычнасьці і заблякаваныя дарогі.
Тэмбін толькі набірае моц і накіроўваецца ў бок паўднёвага Віетнама. ААН прапанавала краіне дапамогу.