Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 130 чалавек загінулі ад трапічнага шторму ў Філіпінах


У паўднёвай частцы Філіпінаў загінулі прынамсі 133 чалавекі ад паводкі і апоўзьняў, выкліканых трапічным штормам. Яшчэ дзясяткі лічацца зьніклымі бязь зьвестак.

Трапічны шторм Тэмбін прайшоў праз Мінданао — другі па велічыні востраў Філіпінаў, перадае ВВС. Яго хуткасьць набліжаецца да 80 км за гадзіну. Шторм з моцным ветрам справакавалі апоўзьні, пад зямлёй аказаліся многія жылыя дамы.

Цяпер шторм Тэмбін рухаецца ў кірунку архіпэлягу Палаван, дзе пражывае каля 1 мільёна чалавек. Мэтэаролягі папярэджваюць, што вецер будзе ўзмацняцца.

У мінулыя выходныя Філіпіны таксама пацярпелі ад шторму. Ахвярамі стыхіі сталі 30 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG