Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у жылым доме ў Расеі. Сямёра загінулі, лёс некалькіх дзясяткаў чалавек невядомы


Колькасьць загінуўшых у выніку абрушэньня пад’езду ў Магнітагорску ўзрасла да сямі чалавек, пра гэта паведаміў кіраўнік МНС Расеі Яўген Зінічаў. Целы траіх чалавек знайшлі пад заваламі дома пасьля наступленьня цемры.

Па словах Зінічава, разбор абломкаў пад’езду можа заняць да двух сутак.

У разбураных кватэрах пражывала 46 чалавек. Усяго ў пацярпелым пад’езьдзе, па дадзеных МНС Расеі, была 51 кватэра, у якой пражывала 126 чалавек.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыляцеў у Магнітагорск, дзе ў 31 сьнежня ў жылым доме ўзарваўся бытавы газ. Пуцін сустрэўся з пацярпелымі ў выніку абрушэньня пад’езду, а таксама правёў нараду па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Выбух газу адбыўся ў доме каля шасьці раніцы па мясцовым часе. Абваліўся адзін з 12 падʼездаў — абрынуліся перакрыцьці паміж трэцім і 10-м паверхамі. Пашкоджаньні атрымалі 48 кватэраў.

Цяпер пад пагрозай абвалу знаходзяцца яшчэ два пад’езды. Па словах кіраўніка Магнітагорску, спэцыялісты сочаць за станам 6-га і 8-га падʼездаў дому. Заўтра эвакуіяваным дазволяць забраць свае рэчы з пакінутых у цэласьці кватэраў.

Выданьне 74.ru апублікавала відэа выбуху. Запіс зроблены на складзе, які знаходзіцца па суседзтве з абваленым пад’ездам.

У Чэлябінскай вобласьці ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. З эфіру радыё і тэлеканалаў зьнялі навагодняе віншаваньне губэрнатара. Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў выказаў спачуваньні родным і блізкім загінуўшых. Улады Чэлябінскай вобласьці плянуюць абвясьціць жалобу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG