Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян дамовіўся з Пуціным аб цане на газ


Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

Цана на газ для спажыўцоў у Армэніі ня зьменіцца. Пра гэта ў жывым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook сёньня паведаміў выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян.

Адначасова, ён паведаміў, што Расея зьбіраецца падняць цану на газ, які пастаўляецца кампаніі «Газпром Армэнія».

«Учора я двойчы размаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным. Тэмай гэтых тэлефонных гутарак была цана на газ, які пастаўляецца ў Армэнію, і мы можам сказаць, што мы прыйшлі да рашэньня, прынамсі, на аглядную будучыню», — сказаў выканаўца абавязкаў прэмʼер-міністра.

Па словах Пашыньяна, расейская кампанія «Газпром» гатовая падвысіць кошт на газ, які пастаўляецца кампаніі «Газпром Армэнія», але «дзякуючы пэўным нашым унутраным рэгуляваньням цана на газ для армянскіх спажыўцоў ня зьменіцца».

Выканаўца абавязкаў прэмʼер-міністра запэўніў, што ў выніку гэтага пагадненьня армянскі бок не будзе назапашваць даўгі і ня будзе вымушаны перадаваць частку актываў расейскаму боку, як гэта было раней.

Дзейная цана на газ вызначаецца пагадненьнем, падпісаным у 2013 годзе. Паводле дамовы, Расея пастаўляе газ да мяжы з Армэніяй па кошце 150 даляраў за тысячу кубамэтраў. Тэрмін дзеяньня гэтага пагадненьня мінае 31 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG