Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян і Пуцін не дамовіліся пра цану на газ


Нікол Пашыньян.
Нікол Пашыньян.

Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян па вяртаньні ў Эрэван у прамым эфіры на сваёй старонцы ў Facebook распавёў пра вынікі праведзенай напярэдадні ў Маскве сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Ён прадставіў некаторыя падрабязнасьці сустрэчы, падчас якой, па словах Пашыньяна, быў абмеркаваны даволі шырокі спэктар пытаньняў, і размова, у асноўным, тычылася стратэгіі далейшага разьвіцьця двухбаковых адносін.

«Магу сказаць, што, па сутнасьці, у гэтым пытаньні ў нас ёсьць поўнае разуменьне таго, якія стратэгічныя напрамкі павінна мець разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж нашымі дзьвюма краінамі», — адзначыў выканаўца абавязкаў кіраўніка армянскага ўраду.

Зьвяртаючыся да тэмы цаны на расейскі газ, які пастаўляецца Армэніі, Нікол Пашыньян сказаў: «Па газе рашэньня няма. Абмеркаваньні будуць працягнутыя ў працоўным парадку».

Тым ня менш, як адзначыў в. а. прэмʼер-міністра Армэніі, было зафіксавана, што для двухбаковых адносінаў пытаньне цаны на газ зьяўляецца вельмі адчувальнай тэмай. «І гэта разумеюць як ва ўрадзе Армэнія, так і ў Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў ён.

Па словах Пашыньяна, падчас яго сустрэчы з Пуціным 27 сьнежня пытаньне ўрэгуляваньня карабахскага пытаньня не абмяркоўвалася. Што ж тычыцца сытуацыі з АДКБ, дзе ў цяперашні час абмяркоўваецца пытаньне абраньня генэральнага сакратара арганізацыі пасьля таго, як Армэнія адклікала свайго прадстаўніка, як адзначыў Пашыньян, у яго з Пуціным адбылося кароткае абмеркаваньне гэтага пытаньня.

«Наша пазыцыя палягае ў тым, што тут нам неабходныя інстытуцыйныя рашэньні для таго, каб у статут АДКБ былі ўнесены такія папраўкі, якія на будучыню прадугледзелі бы такую ​сытуацыю, каб падобных спрэчак па прычыне адсутнасьці каардынацыі не здараліся», — сказаў Пашынян, дадаўшы, што таксама адбылася кароткая размова аб «стратэгічнай сутнасьці і зьмесьце арганізацыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG