Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч дагэтуль застаецца фігурантам справы аб масавых беспарадках 2010 году


Алесь Міхалевіч

Пра гэта палітык расказаў 15 сьнежня на справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі руху «За Свабоду».

Крымінальная справа аб масавых беспарадках у дачыненьні да Алеся Міхалевіча, які ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году ў якасьці кандыдата, была прыпыненая ў 2016 годзе. Пазьней палітык падаваў хадайніцтва аб закрыцьці крымінальнай справы ў дачыненьні да яго, аднак атрымаў адмову.

«З часам, калі я не буду некуды высоўвацца і да мяне не будзе прэтэнзій, то справы закрыюць», — цытуе словы Міхалевіча агенцтва БелаПАН.

Алесь Міхалевіч быў затрыманы разам з большасьцю іншых кандыдатаў у прэзыдэнты ў ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 году. Экс-кандыдат правёў у СІЗА КДБ два месяцы і выйшаў на волю пад падпіску аб нявыезьдзе 19 лютага 2011 году. Праз дзесяць дзён пасьля выхаду на свабоду Алесь Міхалевіч сабраў адмысловую прэс-канфэрэнцыю, на якой расказаў аб катаваньнях у СІЗА. У сярэдзіне сакавіка былы кандыдат праз Украіну змог выехаць у Чэхію, дзе атрымаў палітычны прытулак.

У Беларусь Алесь Міхалевіч вярнуўся ў верасьні 2015 году. Быў затрыманы на мяжы, аднак праз некалькі гадзін Міхалевіча адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG