Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 гадзінаў на мяжы правяралі аўтобус, у якім ехаў экс-кандыдат на прэзыдэнта Міхалевіч


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

У Берасьці ў ноч на 18 сьнежня на памежным пераходзе беларускія службы затрымалі аўтобус, які вёз пасажыраў з Варшавы ў Менск. Сярод пасажыраў аказаўся былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010 году апазыцыянэр Алесь Міхалевіч. Паводле Алеся Міхалевіча, затрыманьне аўтобуса не зьвязана з палітыкай.

Праверка доўжылася 13 гадзінаў. Цяпер аўтобус накіроўваецца ў Менск. З аўтобуса зьнялі трох хлопцаў. Ніхто нічога пасажырам не патлумачыў. Пра гэта паведаміў Свабодзе Алесь Міхалевіч.

«Пачалося з таго, што сабака знайшоў рэчыва, падобнае на наркотык. Таму ўсё і пачалося. Мусілі адправіцца на Менск а 4-й гадзіне раніцы. Кажуць, што ў аўтобусе знайшлі схаваныя наркотыкі і цяпер міліцыянты высьвятляюць, каму яны маглі належаць. Правяралі пальцы ва ўсіх пасажыраў на тое, ці ёсьць сьляды наркотыку. Усяго больш за 50 пасажыраў», — сказаў раней па тэлефоне Алесь Міхалевіч карэспандэнту Свабоды.

Пасьля разгону мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў турме КДБ. Быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе, змог зьехаць у Чэхію, дзе атрымаў статус палітуцекача. Праз Інтэрпол улады Беларусі абвясьцілі Алеся Міхалевіча ў міжнародны вышук, з-за чаго яго некалькі разоў затрымлівалі ў эўрапейскіх краінах, але ў Беларусь не выдавалі. Больш за год таму Алесь Міхалевіч сам вярнуўся ў Беларусь. Тут палітыку паведамілі, што крымінальная справа супроць яго прыпыненая, але не закрытая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG