Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога палітвязьня аштрафавалі на 980 рублёў, бо не хадзіў на лекцыі


Зьміцер Паліенка, кастрычнік 2016
Зьміцер Паліенка, кастрычнік 2016

Суд Заводзкага раёну Менску 14 сьнежня аштрафаваў былога палітвязьня Зьмітра Паліенку на 980 рублёў. У кастрычніку Паліенку вызвалілі з бабруйскай калёніі пасьля 1,5 года зьняволеньня.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», за адмову хадзіць на прафіляктычныя лекцыі на Паліенку склалі тры адміністрацыйныя пратаколы. Вядома, што яшчэ адно судовае паседжаньне па адным з пратаколаў прызначылі на 19 сьнежня.

Што за лекцыі?

Паліенка знаходзіцца пад наглядам міліцыі і мусіць знайсьці «афіцыйную» працу. Да гэтага моманту Паліенка мусіць штодня з 17 да 18 гадзіны прысутнічаць у РАУСе на лекцыях па працаўладкаваньні.

Вязень сумленьня

За кратамі Дзьмітры прабыў больш за паўтара года. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня. Дзьмітрыя асудзілі за «гвалт або пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Сваёй віны ён не прызнаў.

Беларускія праваабаронцы патрабавалі вызваліць актывіста. Прысуд яму называлі палітычна матываваным.

За што быў пакараны

Дзьмітры Паліенка, архіўнае фота
Дзьмітры Паліенка, архіўнае фота

Дзьмітрыя Паліенку затрымалі ў Менску 29 красавіка 2016 году на акцыі раварыстаў «Крытычная маса». Ёю больш за дзясятак удзельнікаў акцыі хацелі прадэманстраваць уладам недахопы арганізацыі роварнага руху на вуліцах сталіцы. Іхнім намерам перашкодзіла міліцыя. Большасьць з маладых людзей арыштавалі, але неўзабаве вызвалілі. За кратамі пакінулі Дзьмітрыя Паліенку і Станіслава Канавалава. 2 траўня Станіслава выпусьцілі. Дзьмітры застаўся ў няволі.

Абодвум выставілі абвінавачваньне ў «гвалце або пагрозе ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Пазьней Дзьмітрыю інкрымінавалі таксама «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару».

12 кастрычніка, пасьля амаль паўгадавога зьняволеньня, Цэнтральны суд Менску пакараў актывіста 2 гадамі зьняволеньня з двухгадовай адтэрміноўкай і пастанавіў вызваліць у залі суду.

7 красавіка 2017 году за парушэньне ўмоваў адбыцьця пакараньня суд Заводзкага раёну Менску адмяніў Дзьмітрыю адтэрміноўку. З улікам зьняволеньня, адбытага ў 2016 годзе пад вартай да суду, тэрмін пакараньня актывіста склаў паўтара года і 13 дзён.

Беларускія праваабаронцы прызналі Дзьмітрыя Паліенку палітвязьнем і запатрабавалі тэрмінова яго вызваліць. Пазьней міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала беларускія ўлады «неадкладна і без умоваў вызваліць Зьмітра Паліенку, вязьня сумленьня, які быў зьняволены выключна за мірнае ажыцьцяўленьне сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG