Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гандлёвы цэнтар «Арэна-Сіці», дзе абрынулася столь, адкрыюць 25 сьнежня


Гандлёвы цэнтар Арэна-Сіці ў Менску
Гандлёвы цэнтар Арэна-Сіці ў Менску

У Менгарвыканкаме абяцаюць завяршыць рамонт у «Арэна-Сіці» да Калядаў, а камісія МНС правярае ўсе падобныя аб'екты.

Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Арэна-Сіці», дзе абрынулася столь, адкрыюць пасьля рамонту 25 сьнежня. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Віктар Лапцеў, перадае агенцтва «Минск-новости».

Паведамляецца, што цяпер рамонт у гандлёвым цэнтры ідзе дзень і ноч: удзень працуюць 65 чалавек, уначы — 40.

12 лістапада ў «Арэна-Сіці» абрынулася столь, пацярпелі дзьве дзяўчыны. Пасьля адмысловая камісія МНС пры Савеце міністраў пачала праверку ўсіх падобных абʼектаў. Праверку зьбіраюцца завяршыць да 19 сьнежня.

Абвал столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці». Што важна ведаць?

Удзень 12 лістапада ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвесная столь з гіпсакардону на плошчы 150 квадратных мэтраў.

  • У выніку здарэньня пацярпелі дзьве дзяўчыны.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
  • МНС праверыць столі ў гандлёвых цэнтрах Менску.
  • Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Арэна-Сіці» на праспэкце Пераможцаў у Менску працуе з красавіка 2013 году. Агульная плошча — амаль 88 тысяч квадратных мэтраў.
  • «Арэна-Сіці» праз кампанію «Прастор-Трэйд» належаў бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Забудоўшчыкам цэнтру выступала іншая кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца — ТАА «Трайпл». Пасьля затрыманьня Чыжа ў 2016 годзе мэдыя паведамлялі, што гандлёвы цэнтар быў прададзены «Белаграпрамбанку» за 75 мільёнаў даляраў. Топ-мэнэджэры «Прастор-Трэйда» тады абверглі гэтую інфармацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG