Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гандлёвых цэнтрах Беларусі правераць усе гіпсакардонныя канструкцыі


Гандлёвы цэнтар «Арэна-Сіці» у Менску пасьля здарэньня
Гандлёвы цэнтар «Арэна-Сіці» у Менску пасьля здарэньня

Камісія надзвычайных сытуацыяў Савету Міністраў загадала праверыць гіпсакардонныя канструкцыі ў гандлёва-забаўляльных цэнтрах па ўсёй Беларусі. Такое рашэньне прынялі дзеля папярэджаньня магчымых надзвычайных сытуацыяў, аналягічных абвалу столі ў менскай «Арэна-Сіці».

  • Да 19 лістапада мясцовыя ўлады мусяць стварыць сьпіс аб'ектаў з масавым знаходжаньнем людзей, дзе змантаваныя гіпсакардонныя столі вялікай плошчы.
  • Да 19 сьнежня столі мусяць агледзець, вынікі праверкі падсумуе МНС.​

Абвал столі ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці». Што важна ведаць?

Удзень 12 лістапада ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася падвесная столь з гіпсакардону на плошчы 150 квадратных мэтраў.

  • У выніку здарэньня пацярпелі дзьве дзяўчыны.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
  • МНС праверыць столі ў гандлёвых цэнтрах Менску.
  • Гандлёва-забаўляльны цэнтар «Арэна-Сіці» на праспэкце Пераможцаў у Менску працуе з красавіка 2013 году. Агульная плошча — амаль 88 тысяч квадратных мэтраў.
  • «Арэна-Сіці» праз кампанію «Прастор-Трэйд» належаў бізнэсоўцу Юрыю Чыжу. Забудоўшчыкам цэнтру выступала іншая кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца — ТАА «Трайпл». Пасьля затрыманьня Чыжа ў 2016 годзе мэдыя паведамлялі, што гандлёвы цэнтар быў прададзены «Белаграпрамбанку» за 75 мільёнаў даляраў. Топ-мэнэджэры «Прастор-Трэйда» тады абверглі гэтую інфармацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG