Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Інцыдэнты, як у Керчанскай пратоцы, прыводзілі да сусьветных войнаў


Уладзімер Макей. Архіўнае фота.

У мінулым інцыдэнты, падобныя да таго, што здарыўся ў Керчанскай пратоцы, прыводзілі да сусьветных войнаў, заявіў міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей на 25-м пасяджэньні Савету міністраў замежных спраў АБСЭ 6 сьнежня ў Мілане.

«З інцыдэнтам у Керчанскай пратоцы мы наблізіліся да надзвычай небясьпечнай рысы — поўнамаштабнага канфлікту. Гэта "чырвоная лінія". За ім — "кропка невяртаньня". Мы ведаем занадта добра з гісторыі, што ў мінулым падобныя інцыдэнты прыводзілі да сусьветных войнаў», — прыводзіць словы Макея прэс-служба МЗС, якую цытуе БелаПАН.

Беларусь, паводле слоў Макея, працягне прыкладаць максымум намаганьняў па садзейнічаньні вырашэньню гэтага крызісу, уключаючы забесьпячэньне пляцоўкі для працы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску. «Гатовыя канструктыўна падлучацца да ўсіх сур’ёзных сцэнарыяў урэгуляваньня гэтага канфлікту», — падкрэсьліў кіраўнік МЗС.

«АБСЭ павінна падвоіць свае намаганьні па супрацьдзеяньні агульным пагрозам і выклікам. Я падкрэсьліваю: агульным пагрозам», — сказаў таксама ў сваім выступленьні Макей.

Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры

Расея 25 лістапада заблякавала выхад украінскіх караблёў, якія плылі да Марыюпалю праз Керчанскі праліў, каб трапіць у Азоўскае мора. Тры ўкраінскія караблі і больш за 20 украінскіх маракоў захопленыя расейскімі вайскоўцамі.

  • Раніцай 25 лістапада расейскі сухагруз перагарадзіў Керчанскую пратоку перад трыма ўкраінскімі суднамі, якія ажыцьцяўлялі плянавы пераход з порту Адэсы ў порт Марыюпаль Азоўскага мора. Пазьней расейскі пагранічны карабель пратараніў буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.
  • Расейскія вайсковыя караблі з дапамогай авіяцыі і спэцназу атакавалі і захапілі пашкоджаны ўкраінскі буксір і два малыя браняваныя артылерыйскія катэры. Шэсьць украінскіх маракоў былі параненыя, двое зь іх у цяжкім стане.
  • Паводле Расеі, украінскія караблі спрабавалі прайсьці празь Керчанскую пратоку незаконна. Украіна адкідае гэтае абвінавачваньне, спасылаючыся на міжнародныя і міжурадавыя пагадненьні.
  • Ці праўда, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу ў Азоўскім моры?
  • Ва Ўкраіне абʼявілі ваеннае становішча з 28 лістапада да 27 сьнежня. Узброеныя сілы Ўкраіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць.
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
    Дзе ва Ўкраіне ўвялі ваеннае становішча
  • Канфлікт у Азоўскім моры паміж Украінай і РФ узьнік пасьля ўвядзеньня ў эксплюатацыю моста ў анэксаваны Крым. Украіна заяўляе, што Расея на падставе праверак затрымлівае дзясяткі суднаў, якія ідуць ва ўкраінскія азоўскія парты. Паводле Масквы, праверкі ўкраінскіх суднаў законныя.
  • Рада Бясьпекі ААН склікала 26 лістапада экстранае паседжаньне ў сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Керчанскім праліве, шэраг эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні Расеі ў Азоўскім моры.
  • Суд Сімферопаля на два месяцы арыштаваў 24 украінскіх маракоў, захопленых расейскімі сілавікамі. Украінская пракуратура прызнала іх ваеннапалоннымі.
  • Украіна на час дзеяньня ваеннага становiшча забараніла ўезд у краіну мужчынам –​ грамадзянам Расеі ва ўзросьце ад 16 да 60 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG