Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пастанавіў вярнуць віцябляніну бел-чырвона-белы сьцяг, сканфіскаваны на Дзень Волі


Андрусь Кешанюк
Андрусь Кешанюк

Андрусь Кешанюк дайшоў да Вярхоўнага суду, каб аспрэчыць адміністрацыйнае спагнаньне за аднаасобную несанкцыянаваную акцыю. Таксама ён напісаў заяву, каб вярнулі ягоную маёмасьць.

Вярхоўны суд не адмяніў накладзеных штрафаў, але пастанавіў вярнуць адабраныя «рэчавыя доказы».

Сьцяг быў канфіскаваны паводле рашэньня Першамайскага райсуду Віцебску, які абінаваціў Кешанюка за віншаваньні калег, супрацоўнікаў віцебскага «Белтэлекаму», са стагадовым юбілеем Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас суду міліцыянты Васіль Кароткі і Расьціслаў Чэкан заявілі, што затрыманы «чапляўся нагамі за зямлю» — у гэтым і праявілася ягонае непадпарадкаваньне.

Кешанюк не адмаўляў, што разгарнуў сьцяг каля будынка «Белтэлекаму», але сьведчаньні амапаўцаў аб непадпарадкаваньні назваў хлусьнёй. Судзьдзя Натальля Карабліна аштрафавала яго за незаконнае пікетаваньне і за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі на 10 базавых велічынь (245 рублёў). Суд пастанавіў таксама сканфіскаваць «атрыбут пікетаваньня» — бел-чырвона-белы сьцяг.

Гэтую пастанову Андрусь Кешанюк спрабаваў аспрэчыць праз абласны суд, але безвынікова. Вярхоўны суд вырашыў зьмяніць вырак актывісту, але не цалкам: штрафы прызналі законнымі, а канфіскацыю — не.

Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала разгледзеў у парадку нагляду адміністрацыйную справу Андруся Кешанюка і пастанавіў выключыць з пастановаў згадку пра канфіскацыю рэчавых доказаў. Бо гэта не прадугледжана ніводным з артыкулаў, паводле якіх актывіста пакаралі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG