Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме завялі справу на крымскага татарына, бо ён не данёс на сваяка 


Стала вядома аб узбуджэньні першай ў Крыме крымінальнай справы аб неданясеньні. У траўні 2016 года ў крымскага татарына, імя якога адвакаты, якія прадстаўляюць яго інтарэсы, ня сталі называць, прайшлі першыя ператрусы, была канфіскавана тэхніка.

Паводле вэрсіі сьледзтва, ён ведаў аб тым, што брат яго жонкі знаходзіцца ў Сырыі, аднак не паведаміў у праваахоўныя органы і працягваў зь ім зносіны.

Паводле адваката Лілі Гэмэджы, справа па артыкуле 205.6 Крымінальнага кодэксу Расеі (непаведамленьне аб злачынстве) паступіць у суд не пазьней вясны 2019 года.

У Крыме гэта будзе прэцэдэнтам пасьля прыняцьця паправак у заканадаўства ў рамках так званага «пакету Яравой». Артыкул пра неданясеньне прадугледжвае адказнасьць у выглядзе штрафу да 100 тысяч рублёў або пазбаўленьне волі на тэрмін да года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG